У ЗША памерлі больш за 3 167 пацыентаў, у якіх быў дыягнаставаны каранавірус.

Найбольшую частку смяротных выпадкаў зафіксавалі ў штатах Нью-Ёрк і Нью-Джэрсі. У штаце Нью-Ёрк захварэлі 67 тысяч, памерлі 1 340 чалавек.

Агульная колькасць зафіксаваных у краіне выпадкаў каранавіруса перавысіла 164 тыс. Амаль 5,9 тыс. пацыентаў ужо выздаравелі.

ЗША з'яўляюцца лідарам па колькасці заражаных каранавірусам у свеце. На другім месцы знаходзіцца Італія, дзе зафіксавалі 101,7 тыс. выпадкаў заражэння. Пры гэтым колькасць смяротных выпадкаў у Італіі значна вышэйшая — 11,5 тыс.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0