31.03.2020 / 10:14

На кортах US Open у Нью-Ёрку створаць часовы шпіталь

Частка Нацыянальнага тэніснага цэнтра імя Білі Джын Кінг у Нью-Ёрку будзе перароблена ў часовы шпіталь. Такое рашэнне прыняла Асацыяцыя тэніса ЗША (USTA), перадае Reuters.

«Мы гатовыя дапамагчы, у гэтым няма ніякіх сумневаў. Нью-Ёрк — наш дом, нам варта аб'яднацца», — адзначыў прэс-сакратар USTA Крыс Уідмаер.

Усяго ў цэнтры створаць 350 бальнічных месцаў, пры гэтым размяшчаць там, хутчэй за ўсё, будуць пацыентаў без пацверджанага COVID-19, каб знізіць нагрузку на іншыя інфекцыйныя медыцынскія ўстановы. Пераабсталяванне першага з крытых кортаў пачнецца ўжо 31 сакавіка.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру