Улады Фінляндыі прынялі рашэнне падоўжыць ізаляцыю краіны з-за эпідэміі каранавіруса. Рэжым надзвычайнай сітуацыі будзе дзейнічаць мінімум да 13 траўня, піша yle.fi.
«Сур'ёзнасць эпідэміі каранавіруса ў Фінляндыі патрабуе падаўжэння прынятых урадам абмежаванняў», — заявіла прэм'ер-міністр Сана Марын у панядзелак увечары.
Па словах кіраўніка ўрада, прынятыя меры паказалі сваю эфектыўнасць, таму абмежаванні будуць падоўжаныя яшчэ на месяц да 13 мая. У прыватнасці, гэта тычыцца школ і іншых навучальных устаноў.
Забарона на перасячэнне межаў сталічнага рэгіёна Уусімаа застаецца ў сіле да 19 красавіка.
Абмежаванне на правядзенне масавых мерапрыемстваў, а таксама абмежаванні, якія датычацца рэстараннай дзейнасці, будуць доўжыцца да 31 мая.
У Фінляндыі зафіксаваны 1 384 выпадкі каранавіруса, 13 чалавек памерлі.