Акцёр і палітык Генадзь Давыдзька выказаў спачуванні і словы падтрымкі сям'і і блізкім заўчасна памерлага заслужанага артыста Віктара Дашкевіча. 

Чытайце: Смерць ад каранавіруса: заслужаны артыст Беларусі Віктар Дашкевіч

«Гэта трагедыя і страта не толькі для сям'і, але і для мастацтва. Трэба трымацца, жыццё працягваецца. 

У такіх выпадках толькі будучыня, толькі нашчадкі могуць суцешыць тых, хто хто застаўся, хто кахаў, хто сябраваў. Святая памяць. 

Усім акцёрам віцебскага тэатра [пяцёра з іх, паводле інфармацыі жонкі Віктара Дашкевіча, з пнеўманіямі — Рэд.] здароўя, трэба папраўляцца і выходзіць з хваробы, выходзіць на сцэну з набыткамі, якімі гэтая хвароба надзяліла чалавека.

Я маю на ўвазе тое, што кожная пакута пакідае след у чалавеку, акцёры. Гэта паліва, на якім працуе душа.

Калі ўжо выпала на долю, то гартавацца, мацней рабіцца, страты павінны арганізоўваць і змушаць на ўчынкі.

Хай трымаюцца і спадзяюцца на лепшае». 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0