У судзе Кастрычніцкага раёна Віцебска адбыўся працэс па справе, распачатай з ініцыятывы доктара, які праводзіў прыём у віцебскім туберкулёзным дыспансеры, паведамляе baj.by.

Доктар паскардзіўся ў міліцыю на Вольгу Жураўскую, стваральніцу відэаблога «Снимать разрешено», якая рабіла відэаздымкі ў медычнай установе.

Суддзя Уладзімір Царыкаў аштрафаваў Вольгу Жураўскую на 30 базавых велічынь (810 рублёў) паводле артыкула 17.1 КаАП — за хуліганства.

Паводле слоў блогеркі, яна прывяла ў дыспансер свайго сына, каб у яго ўзялі аналіз на каранавірус. Хацела зняць гэты працэс на відэа, бо да таго мела негатыўны досвед адносін з дактарамі, якія, на яе думку, не цалкам выконвалі свае прафесійныя абавязкі. Апроч гэтага, яна планавала распытаць лекара пра меры засцярогі ў цяперашніх умовах, папрасіць у яго парадаў для насельніцтва. Медыкі вырашылі, што здымкі замінаюць іх працы і выклікалі міліцыю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0