31.03.2020 / 12:02

Лукашэнка абмеркаваў з Качанавай каранавірус: Мы ўжо на піку, і малю Бога, каб да Вялікадня ён пайшоў уніз 24

Аляксандр Лукашэнка правёў рабочую сустрэчу са старшынёй Савета Рэспублікі Наталляй Качанавай. У цэнтры ўвагі былі падрыхтоўка да прэзідэнцкіх выбараў, сітуацыя ў эканоміцы і меры па супрацьдзеянні распаўсюджванню вірусных інфекцый, піша БЕЛТА.

«Ёсць шэраг праблем, якія мы павінны абмеркаваць з вамі. Не будзем хаваць, гэта і палітычныя пытанні — год прэзідэнцкіх выбараў. Самая вялікая праблема — гэта эканоміка. Тым не менш, гэтае пытанне нікуды не сыдзе, — сказаў кіраўнік дзяржавы. — Нам трэба не толькі абмяркоўваць, але і планаваць прэзідэнцкія выбары.

У нас пакуль няма падстаў пераносіць прэзідэнцкія выбары, як некаторыя тут нам (ці то ворагі, ці то супернікі) падказваюць. Палітычныя пытанні нікуды не сыдуць. Іх трэба абмяркоўваць».

Што тычыцца сітуацыі ў эканоміцы, Аляксандр Лукашэнка канстатаваў, што ў Беларусі імкнуцца зрабіць так, каб прадпрыемствы працавалі, людзі атрымлівалі заробак. «Тут у мяне формула Трампа. Мне вельмі спадабалася, калі ён так адкрыта сказаў, што калі мы не пачнем неадкладна працаваць (да амерыканцаў звярнуўся, дзе друкуюць гэты даляр, першая эканоміка ў свеце), то людзей памрэ больш ад беспрацоўя і голаду, чым ад каранавіруса. Вельмі правільна сказаў. Нам што казаць? Трэба працаваць і ратавацца ад гэтага крызісу, як толькі можна», — заявіў беларускі кіраўнік.

Пры гэтым ён падкрэсліў, што не трэба скідаць з рахункаў і тэму вірусных хвароб. «Тым больш, мы цяпер (гэта мае адчуванні, зыходзячы з лічбавага аналізу захворвання) знаходзімся на піку. Я ўжо малю бога, каб да Вялікадня гэты пік сышоў уніз», — сказаў ён.

Кіраўнік дзяржавы дадаў, што на фоне барацьбы з распаўсюджваннем каранавіруса нельга забываць, што ёсць шмат іншых катэгорый пацыентаў, якія маюць не меншую патрэбу ў медыцынскай дапамозе.

1
Бел / Адказаць
31.03.2020 / 12:04
Каб да Вялікадня каранавірус пайшоў уніз, трэба хаця б на тыдзень-два працягнуць канікулы ў дзяцей, якія пачаліся ўчора...
2
Ліцьвін металіст / Адказаць
31.03.2020 / 12:08
Ён толькі да піку дойдзе да вялікдня, дзякуючы табе.
3
Мордехай В. / Адказаць
31.03.2020 / 12:09
У пятнiцу выпiў ды храбрыўся. Сёння працверазеў ды малюся...
Мы ж славяне, нас павiнна на дурня пранесцi.
Паказаць усе каментары/ 24 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру