Аляксандр Лукашэнка сёння на сустрэчы са старшынёй Савета Рэспублікі Наталляй Качанавай патлумачыў, чаму ў Віцебскай вобласці назіраецца ўсплёск захворванняў. 

«Вы ў мяне чалавек мужны. Салдат такі, што і ў выхадныя адпрацавалі ў праблемным рэгіёне, роднай сваёй вобласці. Я не кажу, што там катастрофа нейкая, не. Проста Віцебская вобласць у нас заўсёды і па клімаце іншая, і трохі зрушыўся гэты пік захворвання. Сёння там працуе міністр аховы здароўя, я накіроўваў яго туды і спецыялістаў, каб яны звярнулі ўвагу, прааналізавалі і зрабілі высновы», — цытуе словы кіраўніка краіны тэлеграм-канал «Пул першага».

Паводле звестак на 14:00 30 сакавіка, у Беларусі зафіксаваны 152 выпадкі каранавіруса.

Раніцай 31 сакавіка стала вядома, што ў Віцебску памёр 75-гадовы акцёр Віктар Дашкевіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0