За папярэднія суткі ў Расіі выяўлена заражэнне каранавіруснай інфекцыяй COVID-19 адразу 500 чалавек, вынікае з паведамлення аператыўнага штаба па барацьбе з распаўсюджваннем хваробы, піша РБК.

Такім чынам, хуткасць распаўсюджвання COVID-19 устанавіла новы рэкорд, у параўнанні з папярэднім максімумам (302) колькасць заражэнняў вырасла на дзве траціны.

Пераважная большасць заражаных — 387 — выяўлена ў Маскве. Яшчэ 113 зноў выяўленых хворых знойдзены ў 23 рэгіёнах Расіі.

Агульная колькасць выпадкаў заражэння COVID-19 у Расіі вырасла да 2 337.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0