Сёння на сустрэчы з Наталляй Качанавай Аляксандр Лукашэнка падзякаваў дактарам, якія вылечылі шматлікіх хворых на каранавірус, знайшлі неабходную для гэтага камбінацыю лекаў, паведамляе «Звязда».

Ад Наталлі Качанавай кіраўнік краіны хацеў пачуць становішча па хваробе на поўначы краіны, дзе пік па часе крыху іншы.

«Я вельмі сур’ёзна ўзяў пад кантроль работу сістэмы аховы здароўя. Сістэма створана, павінна працаваць як гадзіннік. Не магу сказаць, што яна не працуе, але мы знайшлі ў першым набліжэнні нямала недахопаў у працы беспасярэдне лекараў.

Самая страшнае для мяне, што яны самі сябе не берагуць», — канстатаваў ён, адзначыўшы, што толькі ў Віцебску больш за дзясятак медыкаў, якія заразіліся ад пацыентаў.

Іх стан здавальняючы, і ў хуткім часе іх выпішуць, засмучае, што ўрачы грэбуюць самабяспекай.

Аляксандр Лукашэнка яшчэ раз нагадаў, што заўсёды вучылі ў час вірусных інфекцый дыхаць свежым паветрам, а не заганяць людзей дамоў.

«А мы што зрабілі? Загналі людзей у гэтыя памяшканні. Мы дакладна ведаем, што яны не хворыя. Вірус бадзяецца. Ні вы не ведаеце, ні я. Я не рабіў тэста і не ведаю, ці перажыў гэты вірус на нагах, перанёс ці не перанёс», — падзяліўся Аляксандр Лукашэнка.

На яго думку, працаваць трэба кропкава: прыехаў з-за межаў, вытрымай каранцін. «Дзякуй Богу, там адзінкі. Якія аказаліся заражанымі. Мы іх ужо адпусцілі. На граніцы кантралююем і будзем кантраляваць, — запэўніў ён. — Мы лечым там, дзе павінны лячыць».

Аляксандр Лукашэнка абвергнуў фэйкавыя меркаванні, што ўлады кагосьці падманваюць.

«Мне навошта кагосьці падманваць. Я што, гэты вірус стварыў, каб нешта схаваць і людзям не паказваць», — дадаў лідар краіны.

На яго думку, «не трэба ствараць катастрофу», бо кожны дзень людзі вылечваюцца і пакідаюць бальніцу. Аляксандр Лукашэнка яшчэ раз падкрэсліў, што зачыняць людзей у кватэрах — не метад.

«Кожная падзея — вайна, эпідэмія, пандэмія — гэта ўрокі. Мы шмат чаму вучымся. Я асабіста кантралюю некалькі працэсаў. Рана пра гэта казаць, але я ўжо людзям гаварыў: прыйдзе час, і я са сваіх назіранняў, спецыялісты скажуць, і мы паведамім пра гэтыя ўрокі», — сказаў кіраўнік краіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0