Сто чалавек не збаяліся выйсці на святкаванне Дня Волі ў горадзе над Дзвіной. «Народная ўлада» будзе судзіць усіх з іх, хто не збаяўся ўзняць сцягі.

Сяргея Каваленку, Ігара Базарава, Валерыя Аляксандрава, Леаніда Аўтухова і Аляксандра Кузьняцова будуць судзіць за ўдзел у несанкцыянаваных акцыях.

Удзельнікаў некалькіх акцый, якія ўчора цягам дня прайшлі ў Віцебску, было значна болей, больш за сотню чалавек, але менавіта гэтыя пяцёра хлопцаў разгарнулі на вачох віцебскіх мінакоў бел‑чырвона‑белыя сьцягі, за што й былі затрыманыя міліцыяй.

Мінулую ноч у ізалятары часовага ўтрыманьня мусілі правесьці сябра КХП‑ БНФ Сяргей Каваленка і ягоны аднадумца Ігар Базараў. Разам з Валерам Аляксандравым гэтыя хлопцы разгарнулі нацыянальныя сьцягі на плошчы Свабоды. Спадара Аляксандрава міліцыянты на ноч не затрымлівалі, бо ён мае інваліднасьць.

З ізалятару часовага ўтрыманьня ў Кастрычніцкі раённы суд прывязуць таксама старшыню раённай суполкі Партыі БНФ з Гарадка Леаніда Аўтухова, які разгарнуў нацыянальны сьцяг ля мэмарыяльнай дошкі Васіля Быкава, куды грамадзкія актывісты прыйшлі ўчора ўвечары, каб ускласьці кветкі.

Віцебскія грамадзкія актывісты і праваабаронцы зьбіраюцца сёньня папрысутнічаць на ўсіх судовых працэсах супраць апазыцыянэраў, каб выказаць зь імі салідарнасьць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?