Дасягнутая дамоўленасць аб выдзяленні Румыніі аж 27 млрд даляраў на льготных умовах.

Еўрасаюз, Міжнародны валютны фонд, Сусветны банк і Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця дасягнулі дамоўленасці з румынскім урадам на выдзяленне краіна 20 млрд еўра, ці то 27 млрд даляраў на барацьбу з наступствамі эканамічнага крызісу. Гэтая навіна рэзка павысіла каціроўкі акцый румынскіх прадпрыемстваў, а курс румынскага лея папоўз уверх.

Краіны Еўрасаюзу, абароненыя механізмам узаемадапамогі, атрымліваюць нашмат больш сродкаў у крызісныя моманты, чым краіны СНД, дзе крызіс нават больш выяўны. 25 мільярдаў даляраў сабралі ў пакет дапамогі Венгрыі, каля 10 мільярдаў паабяцана Латвіі. Сербія, што вядзе перамовы з ЕС пра статус краіны‑кандыдата, атрымае толькі каля 3,7 мільярда даляраў.

Нагадаем, што Беларусі МВФ паабяцаў 2,5 мільярда даляраў. Яшчэ 2 мільярды Мінску вылучала Расія, 0,5 мільярда — Венесуэла.

Цяжкія праблемы зведвае таксама эканоміка Украіны.

У той жа час некаторыя краіны захоўваюць захапляльны запас трываласці перад крызісам: гаспадаркі Польшчы, Славаччыны, Славеніі, Фінляндыі працягваюць хоць і сцішаны, але рост.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?