31.03.2020 / 16:33

У галоўнага доктара маскоўскай бальніцы, куды прыязджаў Пуцін, дыягнаставалі каранавірус 14

У галоўнага доктара маскоўскай бальніцы ў Камунарцы 44-гадовага Дзяніса Працэнкі дыягнаставалі каранавірус, паведамілі ў эфіры «Расіі 24».

kremlin.ru

Ён адчувае сябе здавальняюча і знаходзіцца ў Камунарцы, паведамляе «Дождь».

Тыдзень таму ў Камунарку прыязджаў Уладзімір Пуцін. Ён сустракаўся з Працэнкам. Прэс-сакратар прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў запэўніў, што Пуцін рэгулярна правяраецца на каранавірус і з ім «усё нармальна».

Працэнку 44 гады. Ён узначаліў лякарню ў Камунарцы да абвяшчэння пандэміі каранавіруса. Пазней туды пачалі звозіць пацыентаў, у якіх дыягнаставалі або падазраюць інфекцыю.

12
Вочань инцярэсна / Адказаць
31.03.2020 / 16:41
Ну же 
11
ooo / Адказаць
31.03.2020 / 16:43
Очень интересно.
8
Ян Севярын Бакей / Адказаць
31.03.2020 / 17:03
на першым (?) заходзе вірус прамахнуўся...
Паказаць усе каментары/ 14 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру