31.03.2020 / 17:49

Мінздароўя перастала публікаваць звесткі пра колькасць хворых на каранавірус 43

Мінздароўя апублікавала апошнюю інфармацыю пра распаўсюджванне каранавіруснай інфекцыі ў Беларусі. Праўда, зразумець з яе, колькі выпадкаў COVID-19 зарэгістравана ў Беларусі, немагчыма.

«У Беларусі на сёння праведзена больш за 31 тысячу тэстаў на каранавірусную інфекцыю.

За апошнія суткі ў лячэбныя ўстановы краіны з падазрэннем на каранавірусную інфекцыю паступіла 11 чалавек, выпісалі 128 чалавек, у тым ліку 6 пацыентаў, у якіх раней тэст на COVID-19 даў станоўчы вынік.

Зарэгістравалі першы выпадак смерці ўзроставага пацыента з наяўнасцю шматлікіх хранічных захворванняў, па папярэдніх даных, абцяжараных каранавіруснай інфекцыяй», — паведамляе Мінздароўя.

Чытайце таксама: Смерць ад каранавіруса: заслужаны артыст Беларусі Віктар Дашкевіч

Апошні раз Мінздароўя публікавала інфармацыю пра колькасць інфікаваных у панядзелак 30 сакавіка. Тады з яе вынікала (хоць наўпрост не гаварылася) колькасць 152. Перад тым інфармацыю давалі ў пятніцу 27 сакавіка. Тады з інфармацыі вынікала лічба 94 чалавекі.

Учора Мінздароўя гаварыў, што «выпісаныя альбо чакаюць выпіскі ў найбліжэйшы час 47 чалавек» з дыягназам COVID-19. У той жа час сёння Аляксандр Лукашэнка заявіў, што вылечылася ад каранавіруса «больш за 100 чалавек». 

Што адбываецца ў Віцебску? Інфармацыя ад уладаў скупая, людзей трывожаць шматлікія пнеўманіі

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Гэтая абстаноўка сакрэтнасці і нервознасці адрознівае Беларусь ад іншых краін, якія сутыкнуліся з пандэміяй. У Расіі, Казахстане, Польшчы, Літве ды іншых краін інфармацыя пра колькасць хворых абвяшчаецца рэгулярна, з геаграфічнай лакалізацыяй выяўленых выпадкаў. Мінздароўя Беларусі тлумачыць свой падыход нежаданнем правакаваць паніку. Варта азначыць, што напачатку Мінздароўя давала вычарпальную інфармацыю пра ход пандэміі, але ўсё спынілася пасля сустрэчы міністра аховы здароўя з Аляксандрам Лукашэнкам, які назваў сітуацыю з каранавірусам «псіхозам».

Усяго ў свеце ад каранавіруса памерла ўжо амаль 40 тысяч чалавек і колькасць хворых працягвае нарастаць. Краіны, у тым ліку развітыя, прыкладаюць намаганні, каб стрымаць распаўсюд інфекцыі шляхам каранцінных мер і прывучэння людзей да захадаў перасцярогі.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

NN.by

6
циник / Адказаць
31.03.2020 / 17:53
будут брехать до самого спектакля. но он всё равно провалится.  
3
Менчук / Адказаць
31.03.2020 / 17:57
Далей будзе так: за апошнія суткі каэфіцыент суадносін колькасці хворых пацыентаў да тых, каго выпісалі, складае 1,25
1
Генадь / Адказаць
31.03.2020 / 17:57
У гэты ж час Наталля Эйсмант: Мы нічога не хаваем. Мы ўсяму верым на раз два https://nn.by/?c=ar&i=24905
Паказаць усе каментары/ 43 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру