31.03.2020 / 18:56

Дэпутатка Ананіч: Распаўсюджваць чуткі пра каранавірус недапушчальна 43

Распаўсюджванне чутак пра каранавірус недапушчальна, заявіла сёння намесніца старшыні пастаяннай камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі Палаты прадстаўнікоў Лілія Ананіч, перадае БелТА.

«Найважнейшым напрамкам разам з даваннем поўнай і дакладнай інфармацыі па тэме каранавіруса з'яўляецца процідзеянне распаўсюджванню чутак. З аднаго боку, мы кажам пра даванне насельніцтву поўнай, дакладнай, своечасовай iнфармацыi, а з іншага — пра неабходнасць не дапускаць росту панічных настрояў. Нават ёсць такі тэрмін — інфадэмія», — сказала Лілія Ананіч.

Парламентарый адзначыла, што ў шэрагу краін прадугледжана ў тым ліку крымінальная адказнасць за распаўсюд ілжывай інфармацыі. «Закон Беларусі аб СМІ ўтрымлівае неабходны інструментар для таго, каб процідзейнічаць злоўжыванню недакладнай інфармацыяй. Пытанне — у практыцы прымянення. Тут і цяпер неабходна бачыць і разумець, што цягне за сабой тая ці іншая інфармацыя, на што яна нацэлена: праінфармаваць або пасеяць паніку?» — дадала яна.

Лілія Ананіч асабліва падкрэсліла, што ў гэтым кантэксце размова ідзе не толькі пра СМІ, але і пра тую інфармацыю, якую распаўсюджваюць іншыя карыстальнікі інтэрнэту.

4
Аnita / Адказаць
31.03.2020 / 19:06
Кто бы говорил, вы Лилия уже командовали СМИ, что же вы за свою ложь и пропаганду не отвечаете?
3
Че / Адказаць
31.03.2020 / 19:08
Ну и мерзкое лицо у современной белорусской действительности
2
дзед з Ракава / Адказаць
31.03.2020 / 19:13
Вось, выплыла і ты, нарэшце! А я ўжо хвалявацца пачаў!
Паказаць усе каментары/ 43 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру