У Італіі яшчэ 837 чалавек памерлі ад каранавіруса, агульная колькасць памерлых з моманту пачатку эпідэміі дасягнула 12 428, паведамляе Reuters.

За дзень зафіксавалі 4 053 новыя выпадкі. Пры гэтым агульная колькасць тых, хто захварэў на COVID-19, у Італіі дасягнула 105 792. Паправіліся за суткі 1 109 чалавек, за ўвесь час — 15 729 чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0