26.03.2009 / 11:55

У Варшаве шылі бел-чырвона-белы сцяг даслана чытычом 1

25 Сакавіка ў Варшаве каля помніка Каперніку на Кракоўскім прадмесці адбылася акцыя, прысвечаная Дню Волі – святу незалежнасці Беларусі. Зарганізавалі яе актывісты ініцыятывы «Wolna Białoruś». Акцыя сталася адной з цыклу «Пачуй Беларусь» («Usłysz Białoruś»), які праходзіў у Варшаве больш за тыдзень.

Удзельнікі акцыі, якіх было каля 60 асоб, шылі вялікі бела‑чырвона‑белы сьцяг, распавядалі мінакам аб Дні Волі, заклікалі да салідарнасці з прыхільнікамі дэмакратыі і свабоды ў Беларусі, давалі інтэрв’ю шматлікім польскім СMІ, якія звярнулі сваю ўвагу на хэпінінг, прысвечаны гадавіне абвяшчэння БНР.
Шмат людзей праяўляла цікаўнасць і далучалася да акцыі. Напрыканцы хэпінінгу удзельнікі выпусьцілі ў паветра шмат бела‑чырвона‑белых балёнікаў з воклічам «Жыве Беларусь!».

Я размаўляю з прадстаўніцай ініцыятывы «Wolna Białoruś», Агнешкай:

— Гэта ўжо апошняя з серыі акцыяў «Пачуй Беларусь»?

— Не, у пятніцу будзе яшчэ адна падзея. Будзе варшаўская Крытычная маса, раварысты праедуць з беларускімі сцягамі.

— А чым акцыі такога характару адрозніваюцца сёлета ад былых у мінулыя гады?

— Сёлета мы зрабілі цыкл акцый, гэта было больш за тыдзень, былі тры канцэрты, два ў клубах і адзін галоўны на Тэатральнай плошчы, быў паказ фільмаў, дэгустацыя беларускай кухні. На кожную імпрэзу прыходзіла шмат людзей, па 400—500 асоб было на канцэртах ў клубах. А галоўны канцэрт на Тэатральнай плошчы, у гэтым годзе, адрозніваўся тым, што быў даўжэйшы і вельмі разнастайны. Для Варшавы гэта было сапраўды музычнае здарэнне, усё добра ўдалося і на жаль, толькі на надвор’е мы не мелі ўплыву. Варта заўважыць, што канцэрт — гэта праект, які ідзе ўжо чацверты год.

Ларыса Іванаўна

0
charlotte / Адказаць
27.03.2009 / 00:39
Увага, беларусы ў Варшаве - па найноўшых зьвестках, Крытычная маса ў пятніцу адбудзецца, але не ў беларускім кантэксьце. Хіба што ў кагосьці ёсьць ахвота\магчымасьць праехацца са сьцягам па ўласнай ініцыятыве )) А масу пабачыць варта ў любым выпадку!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру