31.03.2020 / 22:52

Віцебскія чыноўнікі: У акцёра Дашкевіча было мноства спадарожных захворванняў 16

У памерлага ў Віцебску акцёра тэатра было мноства спадарожных захворванняў, паведаміла намесніца начальніка галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Віцебскага аблвыканкама Людміла Кавалёва ў эфіры БТ-1.

Віктар Мікалаевіч Дашкевіч знаходзіўся на стацыянарным лячэнні ў Віцебскім абласным спецыялізаваным цэнтры з 24 сакавіка 2020 года.

«Паступіў ён у нашу лячэбную ўстанову з дыягназам «двухбаковая пнеўманія». Акрамя таго, у яго былі спадарожныя захворванні: хранічная абструктыўная хвароба лёгкіх (цяжкае працяканне), эмфізема, пнеўмасклероз, дыхальная недастатковасць 2-й ступені, хранічнае лёгачнае сэрца, хранічная недастатковасць кровазвароту, што ўскладніла цячэнне асноўнага захворвання, прывяло да дыхальнай недастатковасці», — сказала Людміла Кавалёва.

У працэсе лячэння пры правядзенні абследавання дадаткова ў пацыента быў выяўлены станоўчы вынік на РНК каранавіруса, што ў сваю чаргу таксама ўскладніла цячэнне асноўнага захворвання.

«Інфікаванне адбылося падчас рэпетыцыі», — дадала Людміла Кавалёва.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

3
Рэха / Адказаць
31.03.2020 / 23:20
Ненавуковая фантастыка.
1
Водар / Адказаць
01.04.2020 / 00:04
Его убил не вирус, а бездействие режима
2
гердзень1 / Адказаць
01.04.2020 / 00:40
ды ўжо і дзіцё бачыць, што хлусьня
Паказаць усе каментары/ 16 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру