Базавая арэндная велічыня ў Беларусі ад 1 красавіка павялічваецца з Br16,9 да Br17,85. Такое рашэнне замацавана пастановай Савета Міністраў ад 20 сакавіка 2020 года №162, паведамляе БелТА.
Змяніць вызначаны ў дамове арэнды каэфіцыент можна па пагадненні бакоў і па ўзгадненні з дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі.
Як паведамілі ў Дзяржкаммаёмасці, у Беларусі падрыхтаваны праект загаду, які прадугледжвае мараторый на павелічэнне базавай арэнднай велічыні і арэнднай платы на тэрмін да 30 верасня 2020 года. Дакумент яшчэ не прыняты.
Базавая арэндная велічыня ўжываецца падчас разліку памеру арэнднай платы за плошчы, якія знаходзяцца ў поўнай ці частковай (больш за 50%) дзяржуласнасці.