Праваслаўны фестываль «Велікодная Радасць» пройдзе ў анлайн-рэжыме, паведаміў БелТА спецыяліст па працы са СМІ сястрынства ў гонар пакутніцы вялікай княгіні Марыі горада Мінска Анатоль Самасейка.

Першапачаткова планавалася, што фестываль пройдзе з 1 па 12 красавіка ў Палацы культуры Мінскага трактарнага завода, але фестываль адменены па рашэнні Мінскай епархіі.

«Цяпер мы рыхтуем праграму анлайн-мерапрыемстваў, каб усе, хто хацеў наведаць фестываль, маглі зрабіць гэта праз інтэрнэт, — распавёў Анатоль Самасейка. — Плануем правесці некалькі прамых эфіраў з гасцямі, заяўленымі ў праграме фестывалю, са святарамі, паказаць нумары з дзіцячай гасцёўні. Даты і час выхаду прамых эфіраў узгадняюцца».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0