01.04.2020 / 09:00

«Коммерсант»: Беларусь папрасіла ў Расіі дапамогі ў барацьбе з каранавірусам 31

«Паказная бравада беларускіх уладаў у разгар пандэміі каранавіруса не перашкаджае Мінску прасіць Маскву аб садзейнічанні ў барацьбе з інфекцыяй», — гаворыцца ў матэрыяле выдання.

Беларусь, як распавялі «Коммерсанту» суразмоўцы ў расійскіх дзяржструктурах, знаходзіцца сярод постсавецкіх краін, якія накіравалі ў адрас Расіі афіцыйныя запыты з просьбай выдзеліць ахоўныя маскі, тэст-сістэмы, апараты ШВЛ. Падобныя запыты, распавяла інфармаваная крыніца «Коммерсанта», па дыпламатычных каналах накіравалі практычна ўсе краіны СНД, за выключэннем Украіны і Туркменістана. «Інфармацыя акумулюецца і перадаецца ў штаб, дзе прымаецца рашэнне, каму і што выдзяляць. Наменклатура — ад марлевых павязак да ШВЛ», — апісаў патрэбы суседзяў суразмоўца «Коммерсанта».

Ён растлумачыў, што для выдзялення запытанай дапамогі неабходны спецыяльны дазвол урада РФ, паколькі 2 сакавіка была прынята пастанова, якая забараняе вываз з краіны медыцынскай прадукцыі. Каментуючы сітуацыю ў Беларусі, суразмоўца выказаў надзею на тое, што там пачнуць больш адказна падыходзіць да барацьбы з распаўсюджваннем каранавіруса. «Мы ад іх абараняемся. Але задачу гэтую трэба вырашаць сумесна, паколькі калі ў адной краіне эпідэмія пойдзе на спад, а ў другой — паўстане яе ачаг, то пагроза захаваецца», — сказаў суразмоўца.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

7
LitvinM / Адказаць
01.04.2020 / 09:11
Мярзотная і [Рэд. - выдалена] улада на Беларусі, што яшчэ казаць
12
Ліцьвін металіст / Адказаць
01.04.2020 / 09:24
Дастань свае пару мільёнаў баксаў і купі пару тысяч гэтых апаратаў, не то ж свае грошыкі, у жыцьці не аддась, пайшоў прасіць ў ворага, хаця аб чым гэта я, там для яго не ворагі, там для браты, яго людзі, ворагі яго тут - гэты народ.
6
Аnita / Адказаць
01.04.2020 / 09:40
Какой то театр абсурда, мы все наблюдаем финал пьесы Агротреш.
Паказаць усе каментары/ 31 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру