Вядомы эканаміст, ідэйны натхняльнік лібералаў-рэфарматараў, экс-пасол Беларусі ў Кітаі і экс-дарадца Кірыл Руды пакінуў дзяржслужбу. З красавіка ён — незалежны дырэктар Finstore.by, праекта Банка БелВЭБ. Гэтую інфармацыю TUT.BY пацвердзіў сам Руды.

Банк БелВЭБ, адзін з шасці сістэмаўтваральных банкаў краіны, пачаў працаваць у сферы ICO ў кастрычніку мінулага года, запусціўшы Finstore.by. З тых часоў токены выпусцілі ўжо такія кампаніі як МАЗ, «Белвест». За чатыры месяцы на пляцоўцы Finstore зарэгістравалася 1278 інвестараў, амаль у 4 разы з пачатку года павялічыўся аб'ём прыцягнутых сродкаў і на пачатак сакавіка склаў больш за 4,1 млн даляраў.

У сакавіку кіраўнік Банка БелВЭБ Васіль Мацюшэўскі анансаваў другі рэліз праекта, «які звязаны і з вывадам новых, не толькі пазыковых інструментаў, ён прадугледжвае магчымасць інвеставання для юрыдычных асоб — рэзідэнтаў Беларусі». Наступны этап — магчымасць выхаду на гэтую пляцоўку нерэзідэнтаў — і юрыдычных, і фізічных асоб як інвестараў і заказчыкаў.

Кіраўнік Банка БелВЭБ таксама звярнуў увагу на унікальныя магчымасці дэкрэта №8, у тым ліку — стварэнне вельмі прывабнай юрысдыкцыі для нерэзідэнтаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?