Запрашаем студэнтаў, паэтаў, аматараў паэзіі ўзяць 30 красавіка ўдзел у паэтычным слэме «Бітва паэтаў».

Падчас «Бітвы» істотна не толькі прадставіць на суд журы яркія вершы, але і эмацыйна выконваць свае творы на сцэне.

Журы разгледзіць не больш як 2 творы ад кожнага ўдзельніка і адбярэ 20 фіналістаў з 50 першых дасланых заяваў.

Творы можна дасылаць на [email protected] альбо прыносіць у рэдакцыю газеты БДУ «Універсітэт» (Бабруйская‑7, пакой 411) ці ў Прадусарскі клуб Інстытута сучасных ведаў «M&A Project group» (Філімонава‑69, кафедра культуралогіі, п.428) да 15 красавіка.

Месца дзеяння: кавярня «Яблык» (Карастаянава‑32)

Цікавосткі: вольны мікрафон, відэаінсталяцыя, усім удзельнікам фіналу – яблычны пунш.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?