01.04.2020 / 11:21

У Мінску злавілі прадаўца насваю з парай кілаграмаў тавару

У 21-гадовага ўраджэнца Оршы, затрыманага на сталічнай вуліцы 1-й Землямернай, канфіскавалі 2,6 кг насваю і 150 рублёў, выручаных ад збыту некурыльных сумесяў, паведамляюць Мінск-навіны.

Малады чалавек распавёў, што распаўсюджваў тытунёвыя вырабы, бо асноўнага заробку бракавала. Хлопец прадаваў насвай праз інтэрнэт. Праваахоўнікі выяўляюць круг іншых збытчыкаў і пакупнікоў такога тавару.

Самому гандляру пагражае штраф ад 10 да 40 базавых велічынь (270 — 1080 рублёў) або адміністрацыйны арышт разам з канфіскацыяй выручкі.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

NN.by

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру