01.04.2020 / 11:34

Сэканд-хэндам дазволяць гандляваць толькі адзеннем, што было ў карыстанні 14

А стокавае адзенне будуць прадаваць у спецыяльных крамах.

secondgrodno.by

У Беларусі рыхтуюць змены для крамаў сэканд-хэнду, ім дазволяць гандляваць толькі адзеннем, што было ў карыстанні. Пра гэта ў прэс-цэнтры БЕЛТА ў час чарговага пасяджэння праекта «Экспертная серада» — «Лёгкая прамысловасць Беларусі: выклікі і рызыкі» паведаміў начальнік упраўлення арганізацыі гандлю і грамадскага харчавання МАРГ Міхаіл Жыгала, піша БелТА.

У Беларусі дзейнічаюць правілы продажу асобных відаў тавараў. Рэчам, што былі ў карыстанні, прысвечаны асобны раздзел.

«Мы зараз актыўна прапрацоўваем пытанні па карэкціроўцы гэтых правілаў, па выразным размежаванні і вызначэнні фармату працы дадзеных крам, — растлумачыў прадстаўнік МАРГ. — Калі крама пазіцыянуе сябе як сэканд-хэнд, то, калі ласка, тады прадавайце тавары, якія былі ў карыстанні, а не стокавую вопратку. Калі гэта стандартная крама, то адпаведна там можа рэалізоўвацца і сток».

На яго думку, такая норма не будзе абмежавальнай. «У ёй не прадугледжваюцца якія-небудзь абмежаванні, якія могуць у далейшым спрыяць парушэнню антыманапольнага заканадаўства з пункту гледжання абмежавання канкурэнцыі. Яна проста ўсталюе пэўны парадак, пэўныя патрабаванні да крамаў сэканд-хэнду», — сказаў Міхаіл Жыгала.

Ён нагадаў аб прапанове канцэрна «Беллегпрам» вынесці крамы сэканд-хэнду з абласных цэнтраў, буйных гарадоў, з ажыўленых вуліц. Па словах Міхаіла Жыгалы, у МАРГ такія меры лічаць празмернымі ў цяперашніх рэаліях. «Бо такія крамы — гэта ўсё ж такі крамы павышанага попыту. Але, на наш погляд, тут трэба менавіта рэгуляванне», — пазначыў ён пункт гледжання міністэрства.

3
Аnita / Адказаць
01.04.2020 / 11:43
Если они думают, что все побегут за их легпромом, то сильно ошибаются. Пусть лучше выпускают носибельное и по нормальной цене, а не дорогое дерьмо.
2
Henry / Адказаць
01.04.2020 / 11:50
А як давесці, што адзенне было у спажыванні ? Рэкамендацыйны ліст ад таго, хто здаў вопратку - з асабістымі звесткамі - тэлефонам, пашпартам ? Дык ён скажа - ідзіце у баню, я пайду спалю проста. Любіць расейскі ражым у Беларусі прасоўваць нейку пастку пад добрымі лозунгамі.
2
LitvinM / Адказаць
01.04.2020 / 11:57
І пажадана, вельмі настойліва пажадана, каб тое адзеньне было бруднае і падранае
Паказаць усе каментары/ 14 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру