2 красавіка па поўначы невялікія ападкі (мокры снег, дождж). Ноччу і раніцай на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер днём месцамі моцны парывісты, паведамляе pogoda.by.
Ноччу -3.. +3°С, максімальная днём ад +4°С на поўначы да +11°С на поўдні краіны.
3 красавіка, у пятніцу, на тэрыторыю краіны перамесціцца франтальная сістэма. Ноччу па поўначы, днём месцамі, пераважна па паўночным захадзе, кароткачасовыя дажджы, па Віцебскай вобласці з мокрым снегам. Раніцай і днём на большай частцы краіны моцны парывісты вецер. Уначы -2..+4°С, днём ад +6°С па паўночным захадзе да +15°С па паўднёвым усходзе.
У суботу ноччу -4..+3°С, днём ад +4°С па паўночным усходзе да +12°С па поўдні.