Сталічныя ДЮСШ і СДЮШАР працуюць у штатным рэжыме, паведаміла Мінск-Навінам начальнік упраўлення спорту галоўнага ўпраўлення спорту і турызму Мінгарвыканкама Вольга Купчэня.

— Нашы спаборніцтвы залежаць ад рэспубліканскага календара — незадоўга да першынства краіны мы праводзім свае турніры, каб самыя моцныя на той момант атлеты прадстаўлялі на чэмпіянаце інтарэсы Мінска, — распавяла А. Купчэня. — Зараз усе рэспубліканскія і гарадскія спаборніцтвы перанесены на больш позні тэрмін. Адмененыя і трэніровачныя зборы для выхаванцаў сталічных ДЮСШ і СДЮШАР за межамі Мінска. Хлопцы розных узростаў займаюцца ў залах пад кіраўніцтвам асабістых трэнераў. Вядома, наведвальнасць ўпала. Бацькі пакідаюць дзяцей дома, пазваніўшы і паведаміўшы пра гэта настаўнікам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0