01.04.2020 / 14:13

Качанава — прадстаўніку СААЗ: Як падкрэслівае Лукашэнка, галоўнае для нас — людзі. Мы нічога не ўтойваем 27

БелТА

Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава па даручэнні Лукашэнкі сёння правяла перамовы з дырэктарам Еўрапейскага рэгіянальнага бюро Сусветнай арганізацыі аховы здароўя Гансам Клюге і пацвердзіла запрашэнне спецыялістам арганізацыі наведаць Беларусь. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Савета Рэспублікі.

Сустрэча прайшла ў фармаце відэаканферэнцыі.

«Мы бачым сёння мноства розных інфармацыйных выкідаў і фэйкаў у адносінах да тых мерапрыемстваў, якія праводзяцца ў нас у краіне. Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка папрасіў перадаць вам запрашэнне для таго, каб даць рэальную ацэнку той сітуацыі, якая ў нас складваецца, рабоце нашай сістэмы аховы здароўя», — адзначыла Наталля Качанава.

Старшыня Савета Рэспублікі дадала, што Беларусь, безумоўна, робіць усё, каб мінімізаваць наступствы распаўсюджвання віруса. «Як падкрэслівае кіраўнік дзяржавы, галоўнае для нас — гэта людзі. Мы нічога не ўтойваем. Робіцца ўсё, каб страты былі найменшымі для народа і краіны», — сказала яна.

Мінздароўя прызнала другую смерць ад каранавіруса і загадала новы рэбус. Магчыма, у Беларусі 217 выпадкаў

Мінздароўя перастала публікаваць звесткі пра колькасць хворых на каранавірус

Наталля Эйсмант: Мы нічога не хаваем

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

2
Radak / Адказаць
01.04.2020 / 14:20
Учора казала, што галоўнае - эканоміка
1
Аnita / Адказаць
01.04.2020 / 14:23
Здесь Кочанова превзошла себя на диво.
3
меркаванне / Адказаць
01.04.2020 / 14:23
Відэаканферэнцыю пакажуць? І без купюр. А то там можа шлёма загрымірованы за ганса быў?
Паказаць усе каментары/ 27 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру