01.04.2020 / 15:11

Страхаванне ад каранавіруса не спрацуе, калі ў пасведчанні аб смерці напішуць «пнеўманія» 8

У сакавіку «Белдзяржстрах» прапанаваў кліентам новую паслугу — страхаванне ад каранавіруса. У выпадку смерці спадчыннікам памерлага заплацяць у 100 разоў больш за страхавы ўнёсак.

Чытайце: З'явілася страхоўка ад каранавіруса. Калі чалавек памрэ, сваякам заплацяць у 100 разоў больш

Вось толькі ўзнікае пытанне: ці заплацяць што-небудзь наогул, калі каранавірус у чалавека быў знойдзены, але ў пасведчанні аб смерці пазначаны афіцыйны дыягназ — пнеўманія?

«Афіцыйным дыягназам мусіць быць каранавірус, страхавання ад пнеўманіі ў нас няма, — кажуць у «Белдзяржстраху». — То-бок, калі ў пасведчанні не запісаны каранавірус, сваякам памерлага нічога не заплацяць».

А ці можа наогул прычынай смерці быць каранавірус, ці гэта толькі абцяжарвальны фактар для іншых хвароб?

«Каранавірус можа быць афіцыйнай прычынай смерці. У Міжнароднай класіфікацыі хвароб дзясятага перагляду (МКХ-10) пазначаны COVID-19», — патлумачыў «Нашай Ніве» медык.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

NN.by

1
меркаванне / Адказаць
01.04.2020 / 15:26
Белдзяржстрах + Мінздраў= крэпкая спайка.. цікава, ці шмат павялося патэнцыйных спадчыннікаў на такія дзеньжышчы?
1
Дед Мороз / Адказаць
01.04.2020 / 15:30
Шарлотанство, а не страховка получается..... 
Не советую вообще с Белгострахом иметь дело раз такого рода шарлотанством занимается.
1
Ліцьвін металіст / Адказаць
01.04.2020 / 15:58
Уласна я пра гэта і пісаў, калі навіна была пра гэтае так званае страхаваньне. Як гаварыцца, а не пайшлі б вы усе на к.., таварышы з белдзяржстраху
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру