Скачок тэмпературы, баліць галава? Гэтыя праявы характэрныя і пры грыпе. Але ёсць сімптом, які вельмі тыповы пры каранавірусе: гэта страта пачуццяў смаку і паху.

Пра яго, паводле апошніх даследаванняў King’s College London, паведамляюць 60% хворых на Covid-19. Але будзьце асцярожныя з самадыягностыкай. Бо некаторыя людзі, хоць і меншасць, такое самае перажываюць пры вострых вірусных інфекцыях.

Моцны сухі кашаль, боль у грудзях і дыхавіца — вось адназначна небяспечныя сімптомы, пры якіх трэба выклікаць доктара.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0