01.04.2020 / 17:49

Расія вырашыла не нарошчваць здабычу нафты пасля выхаду са здзелкі з АПЕК 4

Раней паведамлялася, што Расія можа павялічыць аб'ёмы здабычы нафты на 200-300 тысяч бараляў у суткі. Аднак, па словах крыніцы Bloomberg, у цяперашніх умовах для расійскіх кампаній няма сэнсу нарошчваць здабычу.

Хоць пагадненне аб абмежаванні здабычы нафты ў рамках АПЕК+ з 1 красавіка страціла сваю сілу, Расія не плануе нарошчваць нафтаздабычу. Суразмоўца агенцтва звязаў гэта з велізарным лішкам прапановы на рынку, так што для расійскіх кампаній у такіх умовах проста няма сэнсу павялічваць аб'ёмы здабычы.

У той жа час Расія пакуль што не вядзе перамоваў з Саудаўскай Аравіяй аб завяршэнні цэнавай вайны.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Ваўкалак / Адказаць
01.04.2020 / 18:35
Ніхто не купляе?
0
Дед Мороз / Адказаць
01.04.2020 / 21:05
Может никому вообще нефть с РФ не нужна?! 
0
Niemand / Адказаць
01.04.2020 / 23:19
Проста "матушке" ўжо няма ўва што нарошчваць. Усі слоікі, бутлі і нават кішэні поўныя, а нікому іхная юшка і нахвіг не ўперлася.
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру