Да сёння Берасцейшчына заставалася адзіным рэгіёнам краіны, дзе афіцыйна не было зарэгістравана выпадкаў каранавіруса. Аднак сёння выяўлены першы выпадак і там.
Фота Надзеі Бужан
Каранавірус знойдзены ў пацыента, які знаходзіцца пад наглядам у абласной клінічнай бальніцы, як кантакт першага ўзроўню, паведамляе Брэсцкі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі.
Нагадаем, па стане на 1 красавіка ў краіне правялі больш за 32 тысячы тэстаў на каранавірусную інфекцыю.
Дакладнай лічбы аб колькасці хворых у краіне няма.
0
0
0
0
0
0