Амаль 11 000 камплектаў спецыяльнага медыцынскага адзення перададуць для забеспячэння бяспекі працы медперсаналу Віцебскай вобласці мясцовыя прадпрыемствы «Белвест» і «Энергакамплект», паведамляюць «Народныя навіны Віцебска».
Дабрачынная дапамога даецца Віцебскай абласной клінічнай інфекцыйнай бальніцы — установе аховы здароўя, якая прымае інфіцыраваных каранавірусам з усяго рэгіёну.
Агулам медыкі Віцебшчыны павінны атрымаць 10 965 касцюмаў на агульную суму 25 000 рублёў. Супрацьчумныя касцюмы пачалі паступаць у Віцебскую абласную клінічную інфекцыйную бальніцу ўжо на гэтым тыдні.
Заказ на выраб спецыяльнага медыцынскага адзення размешчаны на віцебскім прадпрыемстве.
0
0
0
0
0
0