«Сардэчна віншую вас з Днём яднання народаў Беларусі і Расіі, — гаворыцца ў звароце. — Свята, якое ўпісана ў гістарычны каляндар нашых краін больш за 20 гадоў таму, увасабляе шчырае імкненне беларусаў і расіян працягваць слаўныя традыцыі сваіх дзядоў і бацькаў — жыць у міры і згодзе, будаваць агульны трывалы дом на карысць цяперашняга і будучых пакаленняў».

«Інтэграцыйныя памкненні беларусаў і расіян заснаваны не толькі на агульных эканамічных інтарэсах і ўзаемавыгадным гандлі. Іх стрыжнем заўсёды былі, ёсць і будуць непарушнае шматгадовае сяброўства і з'яднанасць народаў, загартаваных на франтах Вялікай Айчыннай вайны, 75-годдзе Перамогі ў якой мы будзем урачыста адзначаць у гэтым годзе», — зазначае Лукашэнка.

«Мы правялі вялікую работу. Але яшчэ шмат трэба будзе зрабіць на шляху раўнапраўнай узаемавыгаднай інтэграцыі і ўмацавання Саюзнай дзяржавы. Паспяховасць рэалізацыі нашых планаў будзе залежаць ад няўхільнага выканання прынятых дамоўленасцяў, выключэння нацыянальнага пратэкцыянізму, ліквідацыі існуючых бар'ераў, выключэнняў і абмежаванняў. У нас для гэтага ёсць усё неабходнае — воля да яднання, магутная матэрыяльна-тэхнічная база, высокапрафесійныя кадры, працавітыя і таленавітыя людзі», — дадае ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0