Эканоміка55

Сямашка: Цяперашняе рашэнне па нафце здымае праблему толькі на гэты год

Расійская нафта будзе пастаўляцца ў Беларусь без выплат прэміі пастаўшчыкам, пры гэтым беларускі бок не адмовіцца ад альтэрнатыўных варыянтаў закупак сыравіны. Пра гэта ў інтэрв'ю «Российской газете» сказаў пасол Беларусі ў Расіі Уладзімір Сямашка, піша БелТА.

«Зусім нядаўна нам удалося знайсці ўзаемапрымальнае рашэнне на бягучы 2020 год па ўмовах паставак расійскай нафты ў Беларусь, — адзначыў пасол. — Гэта рашэнне заснавана на зніжэнні прэміі расійскіх нафтавых кампаній у формуле цаны на нафту на $7 за тону. Астатняя частка прэміі ў памеры $4,7 за тону будзе кампенсавана ў рамках міжбюджэтных адносін Беларусі і Расіі. Таму чакаем, што ў астатнюю частку года нам удасца хутка нарасціць аб'ёмы паставак і выйсці па 2020 годзе на лічбы, блізкія да тых, што планаваліся першапачаткова».

Пры гэтым Уладзімір Сямашка заўважыў, што выключэнне прэміяльных выплат з цэнаўтварэння на нафту, што пастаўляецца ў Беларусь, вырашае праблему толькі бягучага года, ды і тое калі цана нафты не перасягне ў гэтым годзе $40-45 за бараль.

«У далейшым, вырашаючы задачу стварэння адзінага рынку нафты і нафтапрадуктаў Саюзнай дзяржавы, беларускія і расійскія НПЗ павінны мець абсалютна аднолькавыя ўмовы кампенсацыі выдаткаў ад падатковага манеўру», — падкрэсліў ён.

«Безумоўна, большую частку з патрабуемага аб'ёму нафты мы будзем атрымліваць з Расіі, паколькі тут немалаважную ролю адыгрываюць і зручнасць лагістыкі, і тэхналагічная арыентацыя беларускіх нафтаперапрацоўчых заводаў на перапрацоўку нафты сорту Urals, — звярнуў увагу дыпламат. — Але разам з тым кіраўніцтву канцэрна «Белнафтахім» пастаўлена задача нарошчваць аб'ёмы ўласнай здабычы нафты з праверанымі часам замежнымі партнёрамі і шукаць альтэрнатыўныя крыніцы пастаўкі нафты, каб у далейшым не трапляць у складаныя сітуацыі».

Румас: У красавіку Беларусь купляе нафту ў Расіі па $4 за бараль

Каментары5

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

З Oz.by неспакойна. Беларуская кампанія тры гады ў мінусе, а расійскі канкурэнт яе выціскае2

З Oz.by неспакойна. Беларуская кампанія тры гады ў мінусе, а расійскі канкурэнт яе выціскае

Усе навіны →
Усе навіны

У Калінкавічах закрылі радзільнае аддзяленне — каб нарадзіць, трэба ехаць у іншы раён11

Прэзентацыю для Пуціна раздрукавалі гіганцкім шрыфтам ФОТА12

Былой сцюардэсе «Белавія» не падоўжылі ў Літве ДНЖ, палічыўшы пагрозай нацбяспецы. Яна 20 разоў з'ездзіла ў Беларусь24

Маладую бібліятэкарку з Горак асудзілі за пратэсты4

Дзяўчына хацела арандаваць у Мінску стыльную двухпакаёўку за $380, але западозрыла нядобрае

Пяць гучных дыкпік-скандалаў апошніх гадоў12

«Пакуль пашпарт дзейнічае». Эмігранты пра тое, ці не страшна ім адпраўляць у Беларусь дзяцей на летнія канікулы1

Жыхары райцэнтра ў Віцебскай вобласці гадамі скардзяцца на дрэнную ваду

Расія нарошчвае вытворчасць «шахедаў» і неўзабаве зможа запусціць 2000 за адну ноч11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З Oz.by неспакойна. Беларуская кампанія тры гады ў мінусе, а расійскі канкурэнт яе выціскае2

З Oz.by неспакойна. Беларуская кампанія тры гады ў мінусе, а расійскі канкурэнт яе выціскае

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць