Жыхар Ашмянаў затрыманы па падазрэнні ў наўмысным забойстве.
Следства лічыць, што ён падчас сваркі забіў жыхара вёскі Будзёнаўка Ашмянскага раёна.
Перабранка ўзнікла падчас распіцця спіртусовых напояў у доме ахвяры. Ад абразаў на словах справа дайшла да кулакоў.
Падчас бойкі п’яны госць схапіўся за нож і нанёс удар гаспадару ў грудзі. Следства цяпер працуе над выясненнем акалічнасцяў забойства.