26.03.2009 / 14:24

У 14 гарадах Беларусі колькасць насельніцтва перавышае 100 тыс. чалавек 1

Спіс гарадоў.

Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

Лідэрам, натуральна, выступае Мінск. На 1 студзеня тут налічвалася 1 млн. 829 тыс. жыхароў.

На другім месцы — Гомель (499 тыс.), на трэцім — Магілёў (372 тыс.).

Далей ідуць таксама аблаcныя цэнтры: Віцебск (356 тыс.), Гродна (338 тыс.) і Брэст (318 тыс.).

У Бабруйску на 1 студзеня пражывалі 219 тыс. чалавек, Баранавічах — 169 тыс., Барысаве — 150 тыс., Оршы — 139 тыс., Пінску — 131 тыс., Мазыры — 112 тыс., Наваполацку — 107 тыс., Салігорску — 101 тыс.

0
UsAnon / Адказаць
26.03.2009 / 18:45
15-м па велічыні горадам з'яўляецца Ліда, насельніцтва якой крыху не дацягвае да 100 тысячаў.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру