02.04.2020 / 15:23

Цана расійскай нафты ўпала да новага рэкорду ў $10,5

Цана гатунку Urals у Паўночна-Заходняй Еўропе на ўмовах пастаўкі cif (Cost, Insurance and Freight, у выніковы кошт ўключаны выдаткі на фрахт да порта прызначэння і страхаванне грузу, якія бярэ на сябе прадавец) у Ратэрдам 1 красавіка патаннела да $10,54 за бараль, усталяваўшы новы антырэкорд за апошнія дні, паведаміла агенцтва Argus. Гэта мінімальны ўзровень з сакавіка 1999 года.

Дысконт да цаны паўночнаморскага эталона нафты Brent застаецца без змен — $4,75 за бараль. Гэта максімальная зніжка з чэрвеня 2008 года.

Кошт партый Urals ў Міжземнамор'е таксама ўпаў да мінімальнага значэння з вясны 1999 года — $12,79 за бараль (на ўмовах пастаўкі cif ў італьянскую Аўгусту). Зніжка на Brent засталася на ўзроўні $2,5 за бараль.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру