Здароўе1515

Ці трэба насіць маску? Краіны Азіі рэкамендуюць, Еўропа і СААЗ — не

Часцей мыйце рукі, трымайце дыстанцыю паўтара метра, па магчымасці не ездзіце ў грамадскім транспарце… Сярод рэкамендацый Сусветнай арганізацыі аховы здароўя на перыяд пандэміі каранавіруса няма пункта пра маску.

Не рэкамендуюць нашэнне маскі і некаторыя еўрапейскія краіны. 

У той жа час у Аўстрыі і Украіне без маскі цябе больш не пусцяць у краму.

Калі віцэ-прэзідэнт кітайскага Чырвонага Крыжа Янь Хуічуан прыехаў у Італію кансультаваць улады па барацьбе з каранавірусам, ён абурыўся: «Грамадскі транспарт тут працягвае хадзіць, на вуліцах — мора людзей. І нават у найбольш уражаных каранавірусам зонах людзі не носяць маскі».

Сапраўды, нашэнне маскі стала адным з галоўных пунктаў у правілах татальнай вайны супраць COVID-19 у Кітаі і Паўднёвай Карэі. Кітайцы строга трымаюцца гэтага правіла, нават калі трапляцюь за мяжу. Кітайскія студэнты не выходзяць на вуліцы Мінска без маскі, ад лютага пачынаючы. Спачатку яны былі аднымі такімі ў беларускай сталіцы, аднак у апошнія дні колькасць людзей у масках рэзка вырасла.

У Кітаі адсутнасць рэкамендацый насіць маскі ў заходніх краінах звязваюць проста з іх дэфіцытам. Сістэмы аховы здароўя такім чынам хочуць ашчадзіць запас масак для медыкаў, бо ў многіх заходніх краінах, у тым ліку ЗША, Францыі, Італіі, назіраецца іх крытычны дэфіцыт нават ва ўстановах аховы здароўя.

На мінулым тыдні Сусветная арганізацыя аховы нагадала, што вірус не застаецца ў паветры, і «ўдыхнуць» яго можна толькі ў бальніцы і пры кантакце з хворым, калі ён кашляе і дыхае на вас. Калі вы трымаеце бяспечную дыстанцыю і мыеце рукі, вы можаце не заганяцца, сцвярджаюць заходнія медыкі.

У той жа час генеральны дырэктар Кітайскага цэнтра кантролю і прафілактыкі хвароб інтэрв'ю часопісу Science Джордж Гао заклікаў людзей масава насіць маскі, каб спыніць распаўсюд віруса.

«Вялікая памылка ЗША і Еўропы, на маю думку, што людзі не носяць масак, — сказаў Гао. — Многія людзі могуць быць бессімптомнымі ці прэсімптомнымі носьбітамі інфекцыі. Калі б яны насілі маскі, кропелькі з вірусам не разляталіся б вакол іх і вірус не заражаў бы іншых».

Што можна сказаць з улікам такіх супярэчлівых думак? Напэўна, варта ўзяць за правіла надзяваць маску, калі едзеш у загружаным транспарце і ідзеш у людную краму, а тым больш — у бальніцу. У той жа час няма патрэбы ў масцы, калі ты гуляеш на дварэ.

Каментары15

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Амерыканцы дабіліся вызвалення Юрыя Зянковіча. Ён быў прысуджаны да 11 гадоў зняволення16

Амерыканцы дабіліся вызвалення Юрыя Зянковіча. Ён быў прысуджаны да 11 гадоў зняволення

Усе навіны →
Усе навіны

У Польшчы затрымалі беларуса з пісталетам — ён сказаў, што едзе ваяваць у Беларусь2

Стала вядома асоба беларуса, якога падазраваюць у выбуху ў Ханты-Мансійску2

Эканаміст Дзмітрый Крук дае песімістычны прагноз для беларускага бізнэсу. У прадпрымальнікаў тры варыянты

Каго прымуць у ЕС у найбліжэйшыя гады?1

Аб'яднаны пераходны кабінет Беларусі хочуць прызнаць «тэрарыстычнай арганізацыяй»1

У кадр зноў трапіла, якім памерам шрыфта для Лукашэнкі друкуюць выступы, каб ён бачыў19

У Расіі за падрыхтоўку дыверсіі супраць расійскага вайскоўца затрыманы беларус

Беларускі трэнер расказаў, якую смешную задачу яму паставілі ў чэмпіянаце Кітая па хакеі

«Ледзь не затапталі адзін аднаго». Жыхары Магілёва сталі ў вялікую чаргу. Што раздавалі бясплатна?9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Амерыканцы дабіліся вызвалення Юрыя Зянковіча. Ён быў прысуджаны да 11 гадоў зняволення16

Амерыканцы дабіліся вызвалення Юрыя Зянковіча. Ён быў прысуджаны да 11 гадоў зняволення

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць