Увечары 24 сакавіка ў кацельні вёскі Арабаўшчына, што ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці, былі знойдзеныя целы пяці мужчынаў.
Фота Людмілы Пракопавай.
Паводле інфармацыі Баранавіцкага РУУС, мужчыны займаліся рамонтам аднаго з ацяпляльных катлоў кацельні. Згодна папярэдніх звестак, людзі ўчадзелі. Чацвёра з іх былі мясцовымі жыхарамі, адзін — з суседняй вёскі. Пракуратура Баранавіцкага раёну ладзіць праверку.
У мясцовай ЖКГ ад каментароў адмаўляюцца. Аднак кацельня працуе па-ранейшаму.