02.04.2020 / 17:21

У Пінску маленькае дзіця гулялася з запалкамі і ўчыніла пажар у кватэры 3

Паведамленне пра пажар у трохпакаёвай кватэры паступіла ратавальнікам 1 красавіка ў 8.21, паведамляе Брэсцкае абласное ўпраўленне МНС.

У трохпакаёвай кватэры пражывае пяць чалавек: гаспадыня, яе дачка з зяцем і іх дзеці 2015 і 2016 гадоў нараджэння. У 7.40 бабуля разам са старэйшым унукам выйшла з хаты, каб адвесці яго ў дзіцячы сад і адправіцца на працу. У кватэры засталіся бацькі, якія яшчэ спалі, і іх малодшае дзіця, якое глядзела тэлевізар у пакоі.

Хлопчык пайшоў на кухню і вярнуўся ў пакой разам з запалкамі. Ён пачаў з імі гуляцца, падпальваць і кідаць на падлогу і канапу. Калі загарэлася коўдра на канапе, дзіця запанікавала і пабегла ў пакой да бацькоў, але не разбудзіла іх, а легла на ложак і зрабіла выгляд, што спіць. Мама адчула пах і прачнулася, пасля чаго разбудзіла мужа і разам з сынам пакінула падпаленую кватэру. Суседка выклікала пажарнікаў, якія аператыўна прыбылі і за сем хвілін патушылі падпаленую канапу, нацяжную столь і іншую мэблю. Медыцынская дапамога жыхарам кватэры не спатрэбілася.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

NN.by

1
Кругом работающие пенсионеры / Адказаць
02.04.2020 / 17:25
Шалун
1
Святлана / Адказаць
02.04.2020 / 18:15
Зайздрошчу людзям, якія так моцна спяць... Нават калі дзіця малое адно знаходзіцца ў пакоі
0
Андрюха Горец (Беларусь Витебск ) / Адказаць
05.04.2020 / 16:30
Как сказал бы наш Пересидент -- * Вырасцет и станет Пажарникам !*
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру