У сярэднетэрміновай перспектыве паўстане пытанне аб бязвізавым уездзе беларусаў у краіны шэнгенскай зоны. Пра гэта сёння заявіў намеснік міністра замежных спраў Алег Краўчанка, адказваючы на пытанні членаў Савета Рэспублікі, перадае БелТА.
Парламентарыі пацікавіліся перспектывамі адносін Беларусі і ЕС.
«На парадку дня — пачатак перамоў па заключэнні пагаднення аб партнёрстве і супрацоўніцтве, завяршэнне перамоў аб уступленні Беларусі ў СГА. У сярэднетэрміновай перспектыве паўстане пытанне аб бязвізавым уездзе беларусаў у краіны «шэнгена», — сказаў намеснік міністра.
Ён нагадаў, што Беларусь ужо значна спрасціла ўмовы для еўрапейскіх краін і не толькі.
«Гэта было наша аднабаковае рашэнне. Яно не азначае неабходнасці такога ж рашэння ў адказ. Але сёння мы гаворым аб спрашчэнні атрымання шэнгенскіх віз, а ў будучыні будзем казаць аб іх адмене», — адзначыў Алег Краўчанка.