02.04.2020 / 23:18

Доктарку з Віцебска, якая заявіла, што сітуацыя з COVID-19 выходзіць з-пад кантролю, выклікалі ў пракуратуру 23

Доктарка бальніцы хуткай меддапамогі Наталля Ларыёнава з Віцебска паведаміла Tut.by, што 1 красавіка яе выклікалі ў пракуратуру вобласці — для дачы тлумачэнняў па публікацыі, якую яна размясціла ў сацыяльнай сетцы пра сітуацыю з каранавірусам у Віцебску. Доктар, нагадаем, заявіла, што сітуацыя «пачала выходзіць з-пад кантролю» і што лічбы па захворванні, якія Беларусь падае ў СААЗ, «абсалютна міфічныя».

Наталля Ларыёнава

— Я атрымала позву, у якой гаварылася, што 1 красавіка а 16 гадзіне мне належыць з'явіцца да намесніка начальніка пракуратуры вобласці для апытання ў рамках праверкі, што праводзіцца з нагоды майго допісу ў інтэрнэце, — паведаміла TUT.BY Наталля Ларыёнава. — Мяне нават прывезлі туды і адвезлі. Размаўлялі вельмі ветліва, годна. У мяне пыталіся: ці мая гэта старонка ў сацыяльнай сетцы, ці я пісала гэты допіс? Мае паказанні запісалі на відэа і пісьмова.

У доктара таксама, па яе словах, пацікавіліся, адкуль яна брала інфармацыю для сваёй публікацыі і на чым грунтуюцца яе высновы пра сітуацыю з каранавірусам у Віцебску і краіне:

— Я сказала, што звесткі ўзяла з размоваў з калегамі-медыкамі, якія бачаць, што адбываецца, і абмяркоўваюць гэта паміж сабой. Таксама я скончыла медінстытут, дзе вывучаюць эпідэміялогію. Усе медыкі рэальна ацэньваюць цяпер сітуацыю, але маўчаць — не ведаю чаму. У пракуратуры ў мяне спыталі, колькі чалавек хварэе. Я адказала, што дакладную колькасць не ведаю. Пацікавіліся і тым, хто хварэў з лекараў. Назвала іх пасады. Пад канец размовы спыталі, якія меры, па-мойму, трэба ўвесці. Я сказала: каранцін. І патлумачыла чаму.

А вось, што паведамілі БелТА ў абласной пракуратуры:

— Пры гэтым устаноўлена, што Наталля Ларыёнава па родзе сваёй дзейнасці з'яўляецца лекарам лабараторнай дыягностыкі і не мае доступу да інфармацыі, што накіроўваецца ў СААЗ. Больш за тое, не ўяўляе, хто і як гэта робіць. Таксама яна не валодае эпідэміялагічным становішчам як у цэлым па Беларусі, так і па паўночным рэгіёне.

7
вусцішны троль / Адказаць
02.04.2020 / 23:33
Прям повторение весны 86го
10
Ёпрст / Адказаць
02.04.2020 / 23:37
Гэтыя пракурорскія лічаць, што законы фізікі у Беларусі і у Еўропе розныя? Законы распаўсюду эпідэміяў таксама адны і розніца функцыянальнай залежнасці толькі у каэфіцыентах, якія залежаць ад адэкватнасці кіраўніцтва і насельніцтва і ступені эканамічнага развіцця! З адэкватнасцю кіраўніцтва ужо вядома, там поўны нуль, пра эканамічнае развіццё таксама, а насельніцтва пакуль не зусім жахнулась! Але Пуцін ужо жахнуўся гемарою на сваю дупу!
25
Свободный / Адказаць
02.04.2020 / 23:37
Беларусы просто позорные терпилы сдохнут но промолчат!!! Ну хорошо хоть работники там с головой подршли к делу. Уважаемые терпилы ща смерть своих близких вините свою терпилойдность
Паказаць усе каментары/ 23 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру