Мяркуючы па дакуменце, які з'явіўся ў тэлеграм-канале «ЧП | Коронавирус Беларусь», у віцебскіх кафэ і іншых установах грамадскага харчавання ўвядуць тэхналагічны перапынак (не менш за гадзіну) для правядзення дэзынфекцыі памяшканняў і абсталявання. Таксама ўстаноўлены рэжым працы кафэ да 19:00.