Беларусь абмяжоўвае ўвоз птушкі з Любускага ваяводства (Польшча) і земляў Саксоніі-Анхальт (Германія) з-за птушынага грыпу. Такая інфармацыя размешчана на сайце Дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду Мінсельгасхарча, паведамляе БелТА.
Паводле інфармацыі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя жывёл, на тэрыторыі гэтых рэгіёнаў зарэгістраваныя выпадкі захворвання птушак на высокапатагенны грып. У сувязі з гэтым уводзяцца часовыя абмежаванні на ўвоз жывой птушкі, інкубацыйнага яйка, дзікіх, заапарковых і цыркавых жывёл, мяса птушкі, яечнага парашку, меланжу, альбуміну і іншых харчовых прадуктаў перапрацоўкі курынага яйка, пуху і пяра, паляўнічых трафеяў (птушынай дзічыны), іншай прадукцыі.
Птушыны грып — заразная хвароба, якая характарызуецца ацёкамі, пашкоджаннем органаў дыхання, стрававання. Эканамічны ўрон ад яго вялікі ў сувязі з масавай гібеллю хворай птушкі і неабходнасцю жорсткіх каранцінных і ветэрынарна-санітарных мерапрыемстваў.