Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп ізноў зрабіў тэст на наяўнасць у яго каранавіруса, вынік адмоўны.
Доктар Шон Конлі адзначыў, што для аналізу выкарыстоўваўся новы экспрэс-тэст, дзякуючы чаму вынік атрымалася вызначыць ужо праз 15 хвілін. «Ён здаровы, сімптомаў [захворвання, выкліканага каранавірусам] няма», — прыводзіць «Рэйтэр» словы Конлі.
Першы тэст на каранавірус Трамп прайшоў 14 сакавіка. Ён таксама быў адмоўны.
0
0
0
0
0
0