Хуткасны цягнік пераабсталяваны пад санітарны. Хворых перавозяць з перапоўненых бальніц усходу Францыі ў цэнтр краіны. Фота «Франс-Прэс»

Хуткасны цягнік пераабсталяваны пад санітарны. Хворых перавозяць з перапоўненых бальніц усходу Францыі ў цэнтр краіны. Фота «Франс-Прэс»

Францыя ажыццявіла падлік старых, якія памерлі, імаверна, ад каранавіруса ў дамах састарэлых. Гэта 884 чалавекі. 

Усяго ў дамах састарэлых у краіне жыве каля мільёна чалавек.

Раней Францыя, як і многія іншыя краіны, улічвала толькі смерці, што здарыліся ва ўстановах аховы здароўя. Новы ўлік прывёў да скачка ў французскай статыстыцы смерцяў. Усяго ў Францыі ад каранавіруса памерлі 5387 чалавек. 

Прыклад Францыі паказвае, што лічба смерцяў ад каранавіруса можа быць большая за ўлічаную статыстыкай у многіх краінах свету.

Асабліва цяжкая сітуацыя з пандэміяй назіраецца ва ўсходнім рэгіёне Францыі — Эльзасе. Гэта звязана з тым, што напачатку распаўсюду інфекцыі хворы чалавек прысутнічаў на вялікім з'ездзе мясцовых вернікаў-евангелістаў, сярод якіх было нямала людзей старэйшага ўзросту. Менавіта гэтая падзея стала месцам масавага распаўсюду інфекцыі. У дамах састарэлых усходняга рэгіёна налічылі 470 смерцяў.

Французскія вайскоўцы разгарнулі каля горада Мюлуз палявы шпіталь для хворых, бо мясцовыя бальніцы цалкам перагружаныя. 

Што датычыць агульнай сітуацыі ў Францыі, то ў ёй праглядаецца першая пазітыўная тэндэнцыя. Праз два тыдні пасля ўвядзення строгага каранціну ён пачынае даваць эфект. Колькасць хворых, якіх выяўляюць за дзень, пачала меншаць, эпідэмія, мачгыма, дасягнула стадыі «плато».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?