Аляксандр Лукашэнка даручыў нарасціць у краіне вытворчасць грэцкіх круп. Пра гэта ён заявіў сёння ў час рабочай паездкі ў Смалявіцкі раён, піша БелТА.
Кіраўніку дзяржавы далажылі, што ў ранейшыя гады Беларусь закрывала ўласную патрэбнасць прыкладна напалову. Астатняе імпартавалася з Расіі. Аднак у апошні час з'явіліся пэўныя цяжкасці з пастаўкамі. З гэтым і звязана даручэнне кіраўніка краіны.
«Трэба апрацоўваць грэчку пад патрэбы ў Беларусі», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.