03.04.2020 / 10:34

Аўстрыя, Чэхія, Славаччына і Славенія зрабілі нашэнне маскі ў публічным месцы абавязковым 1

«У нашай культуры гэтага, вядома, няма, але менавіта так краіны Азіі прыйшлі да таго, што ў іх усяго некалькі хворых за дзень», — так канцлер Аўстрыі Себасцьян Курц патлумачыў увядзенне абавязковага нашэння масак у крамах з 1 красавіка.

Тая самая мера ўжо некалькі тыдняў як прынятая ў Чэхіі, Славаччыне. Славенія ўвяла тое ж самае правіла адразу пасля Аўстрыі. Яно дзейнічае таксама ва Украіне. Аналагічныя меры разглядае Балгарыя. Вельмі строгія каранцінныя абмежаванні трымае і Сербія.

Усе гэтыя краіны пакуль сумелі не дапусціць, каб эпідэмія ў іх набрала такі маштаб, як у Італіі, Іспаніі, Францыі і краінах Бенілюкса.

Мэр Нью-Ёрка рэкамендаваў жыхарам закрываць твар, але не маскамі

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

1
Ёпрст / Адказаць
03.04.2020 / 10:53
А наш правадыр яшчэ не сказаў, што гэта усё прыдумаў Чэрчыль у 18 гаду?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру