Крымінальная справа рэдактара «Ежедневника» Сяргея Сацука перададзена ў Следчы камітэт, паведаміў TUT.BY афіцыйны прадстаўнік дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю Юрый Кардымон.
Як раней тлумачыла адвакат Сацука Наталля Мацкевіч, да 4 красавіка журналісту павінны прад'явіць абвінавачванне або адпусціць з СІЗА.
Нагадаем, супрацоўнікі Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта Дзяржкантролю затрымалі галоўнага рэдактара выдання «Ежедневник» Сяргея Сацука 25 сакавіка з падазрэнні ў атрыманні хабару. 27 сакавіка супрацоўнікаў «Ежедневника» дапыталі ў Дэпартаменце фінансавых расследаванняў КДК, Сяргея Сацука перавялі ў СІЗА №1.
31 сакавіка Камітэт дзяржкантролю ў дачыненні да Сяргея Сацука пачаў крымінальную справу па ч. 2 арт. 430 (Атрыманне хабару) КК. На думку следства, Сацук атрымаў у якасці хабару за напісанне артыкула «на канкурэнтаў» 5 тысяч даляраў.