catholic.by

catholic.by

Каб не дапусціць распаўсюду эпідэміі каранавіруса, прэс-сакратар Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі Юрый Санько ў сваім фэйсбуку заклікаў не пускаць у касцёл старых, дзяцей і моладзь.

«Робім усё магчымае, каб не дапусціць распаўсюджванне эпідэміі. Вас прашу не пускаць у касцёл сваіх старэйшых блізкіх, дзяцей і моладзь. Застаньцеся сёння дома ўсе — каб потым усім прыйсці ў касцёл!!! Трансляцый сёння вельмі шмат! Памятайце, што не вада асвячае стравы на стол, вярбу, а малітва!!!

Памажыце святарам і застаньцеся дома. Сёння менш за ўсё патрэбныя спрэчкі і вырашэнні, хто мае рацыю, а хто вінаваты. Мы адказныя за сваё жыццё. Бог не патрабуе нашай ахвяры, Хрыстос склаў дасканалую ахвяру. (…) Калі ўсё ж вырашыце прыняць удзел у літургіі, захоўвайце дыстанцыю!», — напісаў ён.

У гэтую нядзелю католікі і пратэстанты будуць адзначаць Вербніцу, а ў наступную нядзелю, 12 красавіка, Вялікдзень. У праваслаўных Вербніца — 12 красавіка, а Вялікдзень — 19 красавіка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0